Source
Валанцёры Офіса 👍🏻 | У нядзелю завяршылася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Напя...
206 Views/Reach
2025-05-27 08:30
Message №1689
У нядзелю завяршылася IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Напярэдадні яе галоўнымі тэмамі ў абмеркаваннях дэмсіл сталі высілкі на міжнароднай арэне, вызваленне палітвязняў і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Глядзіце гэтыя інтэрв’ю апошніх тыдняў ⬇️📌 Ціханоўская: абмежаванні супраць беларусаў (-к)У інтэрв'ю балтыйскай рэдакцыі «Настоящего времени» нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская распавяла пра працу дэмсіл у выгнанні, патлумачыла, чаму абмежаванні супраць беларусаў_ак – гэта шкода, і расказала, як перадухіліць іх.📌 Вячорка: візіт Ціханоўскай у ЗША Дарадца нацыянальнай лідаркі Франак Вячорка ў эфіры «Звычайнай раніцы» распавёў пра вынікі яе працоўнага візіту ў ЗША і магчымасць аднавіць фінансавую падтрымку беларускіх медыя і ініцыятываў. Абмеркавалі таксама, ці атрымаў нешта рэжым за вызваленне Юрася Зянковіча і ці будзе міжнародны трыбунал па Беларусі.📌 Латушка: ці магчымы трыбунал?Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на «Еўрарадыё» пракаментаваў магчымасць спецтрыбунала для Лукашэнкі, знікненне Анжалікі Мельнікавай, барацьбу за палітвязняў і будучыню Каардынацыйнай рады.📌 Жыгар: расследаванне злачынстваў рэжымуПадчас Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету BELPOL прэзентаваў вялікі даклад пра злачынствы рэжыму. У інтэрв'ю «Еўрарадыё» прадстаўнік ініцыятывы Уладзімір Жыгар распавёў пра гэтае расследаванне і падзяліўся меркаваннем пра магчымасці прыцягнення злачынцаў да адказнасці.📌 Брухан: новы спікер КР Былы намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан, які стаў новым спікерам Каардынацыйнай рады, у эфіры «Еўрарадыё» расказаў пра свае планы і праблемы ў працы КР – у тым ліку нізкую яўку на пасяджэннях і адсутнасць юрыдычнага статусу.📌 Шчасная і Кулеша: ці змяняецца сітуацыя ў турмах?Былыя палітвязні Ірына Шчасная і Алег Кулеша на «Еўрарадыё» расказалі пра рэаліі беларускіх турмаў, Дзень палітвязня і акцыі салідарнасці. Яны абмеркавалі, ці захоўваецца ў грамадстве цікавасць да палітвязняў і што можа змяніць сітуацыю.📌 Халезін: пра санкцыі, Ціханоўскую і тэатрРэжысёр Мікалай Халезін на «Еўрарадыё» выказаўся пра новыя санкцыі супраць рэжыма, паездку Ціханоўскай у ЗША і магчымасці культурніцкага і тэатральнага руху ў эміграцыі.📌 Вольскі і Прус: 30 гадоў без БЧБ у дзяржавы Музыка Лявон Вольскі і журналіст Іван Прус у «Сварцы-шоу» на DW абмеркавалі, як рэжым выкарыстоўвае чырвона-зялёны сцяг, чаму некаторыя людзі ўспрымаюць яго як нейтральны сімвал і як грамадства ставіцца да бел-чырвона-белага сцяга.📌 Дабравольская: ЦБС – поспехі, праблемы і будучыня Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская ў эфіры «Еўрарадыё» расказала, як ствараўся аддзел і ў чым былі поспехі. Таксама яна расправяла пра праблемы з фінансаваннем і планы ЦБС па далейшай працы.📌 Мацукевіч, Жыгачоў: міжнародныя кантакты рэжымаУ ток-шоу «У самую кропку» на DW журналіст Уладзімір Жыгачоў, палітолаг Рыгор Ніжнікаў і былы дыпламат Павел Мацукевіч прааналізавалі актывізацыю знешнепалітычнай дзейнасці рэжыма – сустрэчы з дэлегацыямі з Азіі і Афрыкі, сігналы ў бок ЗША і Папы Рымскага – і абмеркавалі, ці магчымае паляпшэнне ў двухбаковых адносінах.📌 Кныровіч: што далей з Каардынацыйнай радайБылы кандыдат на пасаду спікера КР Аляксандр Кныровіч на «Еўрарадыё» паразважаў пра вынікі працы сваёй фракцыі, сітуацыю са спікерам КР і яго бачанне незалежнасці КР. Ён пракаментаваў, якой бачыць будучыню Каардынацыйнай рады.📌 Махоўскі: пра інфляцыю і «бульбяны крызіс»Эканамічны аналітык Андрэй Махоўскі на «Еўрарадыё» патлумачыў, чаму ў Беларусі не стае бульбы і рабочых рук, што адбываецца з інфляцыяй і заробкамі, і ці варта цяпер здаваць долары. Таксама закрануў ролю РФ і ваенных замоваў у беларускай эканоміцы.#што_кажуць_дэмсілы