Source
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Калі вы хацелі б пачаць кар’еру ў журналістыцы, гэтыя дзве праграмы – ...
399 Views/Reach
2025-01-13 11:16
Message №1586
Калі вы хацелі б пачаць кар’еру ў журналістыцы, гэтыя дзве праграмы – для вас!📰 “Журфак па суботах”: асновы журналістыкі для пачаткоўцаў 🇵🇱🇱🇹Беларуская асацыяцыя журналістаў і партнёры запускаюць праграму для беларусаў (-к), якія хочуць навучыцца асновам журналістыкі, папрацаваць у медыя і авалодаць сучаснымі тэхналогіямі і AI. Удзельнікі (-цы) змогуць атрымаць веды ад практыкуючых журналістаў (-к), прайсці практыку ў незалежных беларускіх медыя і нават апублікаваць свае першыя матэрыялы.📅 Першы этап праграмы пройдзе ў сакавіку-траўні – гэта будуць афлайн-сустрэчы ў Варшаве ці Вільнюсе (на ваш выбар).⏳ Заяўкі прымаюцца да 10 лютага.📰 Праграма для журналістаў (-к) у Вялікабрытаніі і ЗША 🇬🇧🇺🇸Tarbell Center for AI Journalism запрашае на праграму, у рамках якой вы зможаце 2 месяцы вучыцца анлайн, 9 месяцаў – стажыравацца ў вядомым выданні, а таксама наведаць саміт у Сан-Францыска. Для праходжання праграмы могуць выдзеліць стыпендыю да 50 тысяч долараў. Да ўдзелу запрашаюць людзей з навыкамі ў пісьме (ці даследаваннях) і інтарэсе да ШІ. Досвед працы ў журналістыцы неабавязковы, але вітаецца.📅 Праграма пройдзе з верасня’25 да траўня’26.⏳ Заяўкі прымаюцца да 28 лютага.#адукацыя #магчымасці