Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Ігар Тышкевіч
Added 14 Jul 2024

Ігар Тышкевіч

@slavic_brotherhood
Number of subscribers: 3 781
Photos: 1,100
Videos: 414
Links: 1,920
Description:
Ігар Тышкевіч пра.. Славянское братство, это когда собираются беларусы, поляки, словаки, словенцы, сербы, хорваты, чехи, лужане, украинцы... выпивают а потом идут бить мо***й
Source

Ігар Тышкевіч | Калі НЕ спатрэбяцца танкіальбо пра разуменьне палітычнай суб'ектнасьці...

Telegram community logo - Ігар Тышкевіч Ігар Тышкевіч @slavic_brotherhood
7 600 Views/Reach 2024-08-30 18:23 Message №3987
Калі НЕ спатрэбяцца танкіальбо пра разуменьне палітычнай суб'ектнасьці"«Нам не патрэбныя F-16 і Леапарды, перадайце іх у як мага ў большай колькасці Украіне. Прыцягніце да адказнасці Лукашэнку, дайце нам магчымасць раскалоць эліты» – Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка на GLOBSEC Forum 2024 – пра тое, як супрацьстаяць аўтакратам"Спадар Латушка не просіць адукацыі, ён ня просіць дапамогі ў разьвіцьці медыя рэсурсу каб данесьці свае ідэі ў Беларусі. Ён ня прапануе бачаньне як выцягнуць з-за кратаў палітвязьняў (хачу нагадаць, што гэтыя людзі значнай мерай актывісты, якія сваёй ахвярнасьцю забясьпечылі прысутнасьць "палітыкаў" на GLOBSEC Forum 2024 . Ну і ён шчыра кажа пра непатрэбнасьць дапамогі ў разьвіцьці сілавой кампаненты (нават той часткі якая ваюе ў Украіне). Ён проста просіць "дарослых дзядзяў і цёцяў" вырашыць нашыя праблемы. Але ў такім падыходзе ёсьць адна непрыемная акалічнасьць: калі ўсе надзеі ты пакладаеш на вонкавых гульцоў, то сапраўды, табе не спатрэбяцца ні самалёты ні танкі. Проста ты не будзеш вырашаць ні-чо-га. А ты сам і твая Краіна не будзеце каштаваць ламанае барацінкі ў вачох тых самых "дарослых дзядзяў і цёцяў"Даруйце, але дастаў палітычны інфантылізм