Source
Ігар Тышкевіч | Як зь Ціханоўскай робяць Лукашэнку. Відэа з аналізам дакумэнтаў канфэр...
3 300 Views/Reach
2024-08-04 14:11
Message №3907
Як зь Ціханоўскай робяць Лукашэнку. Відэа з аналізам дакумэнтаў канфэрэнцыіУ Вільні завяршае сваю працу чарговая канфэрэнцыя «Новая Беларусь», якая ўжо трэці раз склікаецца офісам Сьвятланы Ціханоўскай. Пачатак мерапрыемства, прызнацца, парадзіў у мяне хвалю аптымізму і спадзеваў на фармаваньне новых падыходаў да палітычнай дзейнасьці. А значыць, верагоднасьць уплыву на сытуацыю ўнутры Беларусі. Але прынятыя увечары 3 жніўня дакумэнты выклікалі, прынамсі, зьдзіўленьне. Калі ж я паспрабаваў разабрацца ў закладзеных нормах, прыйшоў да высновы, што частка новай беларускай апазыцыі спрабуе збудаваць нейкі аналаг сыстэмы Аляксандра Лукашэнкі. Тая ж пірамідальная персаналісцкая структура, толькі, хіба, з яшчэ меншымі балансірамі унутры.Магчыма, я памыляюся, таму выкладаю свае разважаньні ў роліку. Паглядзіце, зрабіце ўласныя высновы. Далей проста таймкоды:00:00 Пачатаак01:06 Чатыры тэзы, якія мне вельмі спадабаліся і якія дазвалялі разьлічваць на якасна лепшыя параўнальна зь мінулымі імпрэзамі, вынікі. Фіксацыя бягучага стану, дэклярацыя неабходнасьці іншых падыходаў, разуменьне да каго зьвяртацца ў камунікацыі.05:43 Трывожныя сігналы. Ключавы – зварот «Беларусы» які, сыходзячы са спецыфікі ўжытку фіксаваў разрыў між дыяспарай і беларусамі унутры краіны. Цяпер гэта на ўзроўні агаворак.08:20 Чытаем дакумэнты. «Праблема 2025 году» не для Лукашэнкі, а для Ціханоўскай. І спосабы яе выранэньня ў выглядзе «пратаколу ўзаемадзеяньня». Пару словаў пра легальнасьць, легітымнасьць і час. 12:44 Чытаем дакумэнты. Пратакол і «інстытуцыя» «Нацыянальнай Лідаркі». Дакумэнт, які ліквідуе аўтаномнасьць Каардынацыйнай Рады, выносіць Цікахоўскую у разрад «некрытыкуемай» і фармуе пірамідальную структуру дзе канчатковае рашэньне прымае толькі адна пэрсона. Фактычна маем спробу зрабіць «сыстэму Лукашэнкі на мінімалках» - разглядаем як працавацьме прапанаваная сыстэма.18:50 А калі памыліцца «офіс»? Офіс зрабіў цудоўны дакумэнт для абароны сваіх інтарэсаў. 20:18 Пытаньні на лёгіку з гледзішча сыстэмы і палітычнай камунікацыі.23:55 Платформа 2025. Разглядаем пункты. Замест стратэгіі -спроба стварыць дакумэнт, актуальны да выбараў Лукашэнкі. Цудоўныя, разумныя і абсурдныя задачы дакумэнта. Пра камунікацыю, зьмены ў дзяржаве і прыярытэхах працы. Разьбіраем пункты.33:01 Пра адказнасьць бакоў (якой няма ў дакумэнтах) і пару словаў пра тое калі сыстэма пачыне трышчаць ды валіцца.https://youtu.be/OzgQuW_8pd8