Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Растаман та Пустота
Added 14 Jul 2024

Растаман та Пустота

@rastaman_ta_porozhneca
Number of subscribers: 410
Photos: 708
Videos: 92
Links: 454
Description:
Наша волелюбність недостатня
Source

Растаман та Пустота | Учора я думаў, што 14 гадзін у аўтобусе гэта найгоршае, што здарылася ...

Telegram community logo - Растаман та Порожнеча Растаман та Пустота @rastaman_ta_porozhneca
234 Views/Reach 2025-09-22 09:12 Message №1705
Учора я думаў, што 14 гадзін у аўтобусе гэта найгоршае, што здарылася за дзень. Але ў самым канцы дня дайшла страшная навіна: Печенег і Молот 200.З Печенегам я пазнаёміўся 7 сакавіка 2022 года ў Хэлме, каля самай польска-ўкраінскай мяжы. Мы ехалі ў адной машыне ва Украіну, нават не ўяўляючы, што нас чакае далей. Тады мяне ўразіла, як так малады хлопец так лёгка пакінуў мірнае еўрапейскае жыццё, каб ісці ваяваць. Пазней я даведаўся, што для яго вайна пачалася яшчэ ў 2014 годзе, на родным Данбасе. Многія яе жахі ён бачыў яшчэ тады.У Абухаўскім 135-м ОБТРО, дзе ствараўся антыаўтарытарны ўзвод, мы з Печенегам трапілі ў адно аддзяленне. Там жа я пазнаёміўся і з Молотам. Яны былі старымі сябрамі, знаёмымі па львоўскім вулічным антыфашызме і фан-сектары ФК «Львоў». Амаль усе ў аддзяленні былі з гэтай тусоўкі.Служылі мы разам нядоўга, праз паўтара месяца вайсковая бюракратыя нас разлучыла. А мала ведаю пра далейшы баявы шлях хлопцаў, але Псіх і сястра Печенега трошкі пра яго ўзгадалі ў сваіх пастах. Напэўна, апошні раз я бачыў іх напрыканцы вясны 2022 года. Нядаўна мы з Печенегам былі адначасова ў Кіеве, пісалі адзін аднаму, хацелі сустрэцца. Не выйшла. Цяпер ужо ніколі не выйдзе.17 верасня 2025 года вайна забрала Печенега і Молота. Але мы яшчэ сустрэнемся ва ўтопіі.