Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - Mikalaj Lukašenka
Added 14 Jul 2024

Mikalaj Lukašenka

@mikalaj_lukashenko
Number of subscribers: 427
Photos: 5,180
Videos: 1,130
Links: 574
Description:
The most apolitical channel in ByTg! @Mikalaj_prapanovy_bot - прапаноўка Заявка РКН № 14882281337
Source

Mikalaj Lukašenka | АБ ШКОДНАЙ ЗЬЯВЕ ОСЦ У ПАЛІТЫЦЫПапулісцкая рыторыка так званай газпрам...

Telegram community logo - Mikalaj Lukašenka Mikalaj Lukašenka @mikalaj_lukashenko
213 Views/Reach 2025-08-04 08:55 Message №8206
АБ ШКОДНАЙ ЗЬЯВЕ ОСЦ У ПАЛІТЫЦЫПапулісцкая рыторыка так званай газпрамаўскай апазыцыі набывае ўсё больш шкадлівыя для Беларусі формы. Апошнім часам з боку ОСЦ ("Офіс Сьвятланы Ціханоўскай") зроблены шэраг грубых папулісцкіх заяваў на нізкім дапалітычным узроўні, якія выклікалі адмоўную рэакцыю ў палітыкаў краіны знаходжаньня (Літоўскай Рэспублікі).У выніку сапсаваных дачыненьняў у Вільні ОСЦ плянуе 9-га жніўня сабраць свой агульны сход у Варшаве, дзе зьбіраецца расказаць пра посьпехі сваёй правальнай і шкоднай для Беларусі палітрыторыкі, якая (ня выключана) можа выклікаць праблемы яшчэ і ў Рэспубліцы Польшчы.У сувязі з гэтым я прапаную адказным беларусам у Польшчы, якія адчуваюць гонар і абавязкі перад Радзімай, не наведваць гэтае ганебнае мерапрыемства ОСЦ газпрамаўскай апазыцыі, якая засьведчыла шкоднасьць сваёй палітычнай рыторыкі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў.Акрамя таго, сваёй фальшывасьцю яны разбурылі спадзяваньні многіх беларусаў, якія пасьля 2020 года памылкова ўскладалі надзеі на гэтых, практычна, чужых для беларускай нацыянальнай справы людзей.Больш такое незаўважаць немагчыма. Робяцца безадказныя заявы пра 100 аўтобусаў палітвязьняў у Эўразьвяз. Кіроўная асоба з гэтай групы здымае з рахунку агульныя грошы і зьнікае з касай разам з афіцэрам КГБ. Нядаўна "апазыцыянэры", датычныя да гэтай групы, ўсчалі публічныя канфлікты на глебе сэксу і эксгібіцыянізму. Такія паводзіны і такія асобы ня маюць дачыненьня да прыстойнай палітыкі.Нават сама прысутнасьць такіх асобаў у Варшаве не спрыяе добрай апініі для беларусаў у Польшчы. Настаў час, калі для ОСЦ узнікла неабходнасьць самароспуску, пакуль ні натварылі беларусам яшчэ горшага і ні нашкодзілі непапраўна. Сітуацыя паказвае, што ОСЦ павінен спыніць сваё існаваньне. Пытаньне павінна быць пастаўлена перад Эўразьвязам адкуль гэтая група атрымлівае сродкі.Беларусы за мяжой здольныя самы на валанцёрскіх пачатках, не карыстаючы сродкаў Эўразьвязу, арганізаваць сваю нацыянальную беларускую грамадзянскую супольнасьць, спрыяльную беларускім і польскім дэмакратычным інтарэсам, згодна з шырокімі магчымасьцямі і дэмакратычным заканадаўствам Рэспублікі Польшча.3 жнівень 2025 г.Зянон ПАЗЬНЯК-- Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Парляманцкай Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, Кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ, Палітычны лідар Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь", кандыдат мастацтвазнаўства.