Source
Культурныя людзі Міншчыны | ️У Слуцкім раёне захоўваюць народныя традыцыіЗ даўніх часоў у аграгара...
345 Views/Reach
2025-01-14 05:39
Message №83100
☝️У Слуцкім раёне захоўваюць народныя традыцыіЗ даўніх часоў у аграгарадку Лучнікі да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд.🌟Абыход двароў са звяздой, а менавіта так называюць сваю зорку мясцовыя жыхары, суправаджаецца духоўнымі спевамі, якія спалучаюць матывы царкоўных песнапенняў і народнапесеннага выканальніцтва. Зорку носяць заўсёды мужчыны, а жанчыны спяваюць разам з імі. Калядныя спевы і канструктыўныя асаблівасці звязды доўгі час перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў сям’і Шахновіча Паўла Пятровіча. Члены яго сям’і, нашчадкі і сваякі працягваюць адметную мясцовую традыцыю калядных абыходаў.Вось і сёння разам з мясцовымі жыхарамі Лучнікоў змаглі паглядзець абрад калядавання. Як яна круціцца, зіхаціць, наша Калядная зорка Случчыны! А як прыгожа мужчынскія галасы выводзяць песню аб нараджэнні Хрыста!На першым фотаздымку арыгінал Каляднай зоркі Случчыны.