Login Sign Up
Advert
Your ad spot
Reserve this exclusive slot for the selected period.
Buy advertising →
Telegram community logo - БУСт. Білорусько-Український спостерігач
Added 14 Jul 2024 🌐 UK

БУСт. Білорусько-Український спостерігач

@boost1084
Number of subscribers: 1 070
Photos: 2,300
Videos: 332
Links: 2,860
Description:
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини ⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України. Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором. Автори: ✏️Євген Магда ✏️Євген Мочалов
Source

БУСт. Білорусько-Український спостерігач | Аляксандр Фядута выступіць у Вільні з дзвюма лекцыямі1 кастрычніка дас...

🔴 Аляксандр Фядута выступіць у Вільні з дзвюма лекцыямі

1 кастрычніка даследчык і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута прачытае лекцыю «Імперыя супраць моладзі: гісторыя віленскіх філаматаў» у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.

🗣 Вось што абмяркуюць:

🔵

Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурным жыцці былога Вялікага княства Літоўскага
🔵

Кароткая гісторыя тайных моладзевых гурткоў у Вільні
🔵

Мэты і метады працы Таварыства філаматаў
🔵

Роспуск Таварыства, ход следства і метады пераследу
🔵

Лёс філаматаў

Месца: Віленскі беларускі музейі імя Івана Луцкевіча (Віленская, 20).
Час: 18:30.

2 кастрычніка ў Беларускім замку ў Вільні адбудзецца лекцыя «Раман Уладзіміра Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“: учора, сёння, назаўжды».

Аляксандр Фядута ў зняволенні напісаў своеасаблівы каментар да твора Караткевіча — кнігу «Лексікон «Каласоў пад сярпом тваім». У ёй аўтар прааналізаваў, на якіх асновах, базавых прынцыпах, вобразах грунтуецца тэкст Караткевіча.

2 кастрычніка падчас лекцыі ў Вільні аўтар «Лексікону» распавядзе пра сваё бачанне «Каласоў», герояў і сэнсаў легендарнага рамана. Вітаецца грамадскае абмеркаванне.

Месца: Беларускі Замак, Naujoji Riovonių, 10
Час: 18.00

❗️

Уваход на абедзьве сустрэчы вольны.

Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus» у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».