Source
Праз космас | Частковае сонечнае зацьменне 29 сакавіка.У суботу, 29 сакавіка нас чак...
702 Views/Reach
2025-03-25 17:53
Message №1052
Частковае сонечнае зацьменне 29 сакавіка.У суботу, 29 сакавіка нас чакае частковае сонечнае зацьменне, якое будзе бачнае ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне.Частковыя сонечныя зацьменні адбываюцца, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, але не цалкам закрывае сонечны дыск.Найлепшае месца для назірання — поўнач Канады і паўвостраў Лабрадор, дзе максімальная фаза зацьмення дасягне цэлых 93.61%. Тэрыторыя Беларусі будзе на краі паўценю, які адкіне Месяц на нашую планету. Найлепшае ж месца для назірання ў нашай краіне гэта Гродна. Там месяцовая кружэлка закрые 7.14% нашай зоркі.На мапе бачны час максімальнай фазы і працягласць зацьмення для абласных цэнтраў. Напрыклад, у Магілёве частковае сонечнае зацьменне пачнецца а 14:12, дасягне максімальнай фазы а 14:40 (калі Месяц «адкусіць» 3.13% Сонца), і скончыцца а 15:09.Важна! Для тых, хто хоча назіраць частковае сонечнае зацьменне, трэба набыць адпаведныя акуляры для назірання за Сонцам. Прагляд гэтай з'явы няўзброеным вокам можа пашкодзіць вашыя вочы і зрок. Звычайныя паўсядзённыя сонечныя акуляры НЕ падыходзяць для гэтага.За дзень да падзеі я дзялюся спасылкамі на анлайн трансляцыі.Напішыце, дзе плануеце назіраць?Калі вашага горада няма на мапе, ці вы выхочаце даведацца як гэта выглядае ў іншай краіне ці іншым месцы, то напішыце ў каментары, і я адкажу вам з усімі падрабязнасцямі.#падзея