Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Праз космас
Додано 14 лип 2024 🌐 UK

Праз космас

@Praz_Kosmas
Кількість підписників: 1 260
Фото: 1,210
Відео: 219
Посилання: 293
Опис:
Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове. Слухаць: https://linktr.ee/praz_kosmas Сувязь: @TimEvseev
Джерело

Праз космас | Сёння, 19 кастрычніка, Японія плануе запусціць адну з самых амбіцыйных...

Логотип телеграм спільноти - Праз космас Праз космас @Praz_Kosmas
377 Охват/переглядів 2026-10-19 14:21 Повідомлення №1497
Сёння, 19 кастрычніка, Японія плануе запусціць адну з самых амбіцыйных міжпланетных місій апошніх гадоў — Martian Moons eXploration (MMX).

І яе галоўная мэта не Чырвоная планета, а яе загадкавыя спадарожнікі Фобас і Дэймас.

Справа ў тым, што навукоўцы дагэтуль не ведаюць, адкуль яны ўзяліся. Гэта захопленыя гравітацыяй Марса астэроіды? Ці яны ўтварыліся з абломкаў пасля гіганцкага сутыкнення з планетай мільярды гадоў таму?

Каб разабрацца, японскі апарат зробіць нешта сапраўды неверагоднае. Ён не толькі будзе вывучаць абодва спадарожнікі з арбіты, але і высадзіцца на Фобас, збярэ пробы грунту і даставіць іх на Зямлю.

А яшчэ на Фобас адправіцца маленькі еўрапейскі марсаход IDEFIX, які дапаможа даследаваць яго паверхню. Пры такой слабой гравітацыі нават звычайнае перамяшчэнне стане сапраўдным выклікам.

Калі ўсё пойдзе паводле плана, MMX дасягне Марса ў 2027 годзе, а капсула з пробамі вернецца на Зямлю ў 2031-м.

🕒 Запуск на японскай ракеце H3 запланаваны сёння на 22:41 па беларускім часе.

Трансляцыя: https://www.youtube.com/watch?v=Fn6gzuGa-6c