Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Праз космас
Додано 14 лип 2024

Праз космас

@Praz_Kosmas
Кількість підписників: 1 274
Фото: 1,120
Відео: 192
Посилання: 270
Опис:
Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове. Слухаць: https://linktr.ee/praz_kosmas Сувязь: @TimEvseev

👥 Кількість підписників

1 274
Середній/День:: +5
Середній/Тиждень:: +8
Середній/Місяць:: +15

📊 Кількість повідомлень на день

0.4
Останній день: 1
Середнє за тиждень: 0.6
Середнє за день: 0.4

Історія зміни статуса

Офіційно не підтверджена 2024-07-14

Стіна

Статистика telegram каналу

👁 463 25-06-04 06:28
Японскі модуль Resilience рыхтуецца да пасадкі на Месяц.Ужо заўтра, 5 чэрвеня, прыватная японская кампанія ispace зробіць спробу мяккай пасадкі на Месяц з ужо другой місіяй пад назвай HAKUTO-R. Калі ўсё пройдзе па плане, пасадка адбудзецца ў 22:17 па беларускім часе ў рэгіёне Мора Холаду (Mare Frigoris), на поўначы нашага натуральнага спадарожніка.Касмічны апарат Resilience, які стартаваў яшчэ 15 студзеня на ракеце Falcon 9 разам з іншым прыватным лендарам Firefly (той ужо здзейсніў сваю паспяховую місію), прайшоў доўгі шлях праз арбіту Зямлі, аблёт Месяца і некалькі складаных манеўраў. 6 траўня ён выйшаў на арбіту Месяца, а 28 траўня перайшоў на стабільную кругавую арбіту ў 100 км над паверхняй (адкуль лендэр і даслаў гэтае відэа).Калі пасадка пройдзе паспяхова, Resilience выпусціць маленькі ровер Tenacious і правядзе эксперыменты на паверхні Месяца сумесна з камерцыйнымі і навуковымі партнёрамі.Для ispace гэта не проста місія, а спроба рэабілітацыі пасля няўдалай пасадкі ў 2023 годзе. #падзея
👁 564 25-05-28 06:47
Сёння ноччу Starship ад SpaceX здзейсніў свой дзевяты тэставы палёт. І хоць запуск і гарачы падзел прайшлі даволі паспяхова, а шэсць рухавікоў Raptor на другой ступені працавалі без праблем, у космасе ўсё пайшло не па плане.Праз некалькі хвілін пасля выхаду на субарбітальную траекторыю Starship пачаў павольна круціцца — як потым патлумачылі ў SpaceX, адбылася ўцечка паліва, што прывяло да страты кантролю над караблём. У такіх умовах кантраляванае ўваходжанне ў атмасферу стала немагчымым. Заставалася толькі выпусціць рэшткі паліва і назіраць, як ён некантралявана ўвальваецца ў атмасферу над Індыйскім акіянам. Праз 47 хвілін пасля старту сувязь з караблём была страчана.Пры гэтым не адкрыліся дзверы адсека для карыснай нагрузкі, і імітацыя запуску спадарожнікаў Starlink так і не адбылася. Таксама не атрымалася правесці паўторны запуск рухавіка ў космасе — усё гэта было ў планах, але так і не атрымалася выканаць пры страце арыентацыі.Нават бустар Super Heavy, які ўпершыню выкарысталі паўторна, не дасягнуў фінішу. Ён стартаваў нармальна, правёў серыю тэстаў, але быў знішчаны падчас фінальнага тармазнога запуску рухавікоў.Гэта ўжо трэцяя місія запар, калі Starship не здолелі кантралявана вярнуць. Кожны раз прычыны былі розныя. Маск напісаў, што яны атрымалі шмат карысных дадзеных і цяпер плануюць запускаць Starship кожныя тры-чатыры тыдні🤔#навіны
👁 555 25-04-12 08:48
Сёння Міжнародны дзень палёта чалавека ў космас.12 красавіка 1961 года Юрый Гагарын, савецкі касманаўт, увайшоў у гісторыю як першы чалавек, які здзейсніў палёт у космас на борце карабля «Восток-1». Яго палёт, які доўжыўся 108 хвілін, азнаменаваў сабой ключавы момант у касмічнай гонцы і адчыніў дзверы для будучага даследавання космасу. ААН абвясціла 12 красавіка Міжнародным днём палёту чалавека ў космас. Гэты дзень адзначаецца, каб падкрэсліць важнасць даследавання космасу.Што паслухаць / паглядзець у гэты дзень: ● Паглядзіце відэа пра дзіўную гульню пад назвай «спэйсбол» і падпішыцеся на інстаграм і ютуб праекта «Пра баскетбол па-беларуску», аўтар якога стварыў гэтае цікавае відэа. ● Паслухайце апошні выпуск падкаста «Праз космас», у якім можна даведацца пра першы пілатуемы касмічны палёт над палюсамі Зямлі і пачуць пра першы ферментаваны прадукт у космасе. ● Паглядзіце відэа пра поўнае сонечнае зацьменне, якое чакае нас 12 жніўня 2026. ● Паслухайце на Spotify плейліст з песнямі пра космас на беларускай мове. ● Паглядзіце фільм «Інтэрстэлар» у беларускай агучцы. ● Паглядзіце сёння на начное неба, дзе адразу пасля заходу Сонца на захадзе можна будзе ўбачыць Марс, а Месяц будзе знаходзіцца ў фазе Поўні і чакаць вас на поўдні. ● Пастаўце падабайку і падзяліцца гэтым допісам з сябрамі. ● Нагадаю, вы заўсёды можаце падтрымаць тое, што я раблю фінансава праз Patreon ці Buy me a coffee.#падзея
👁 523 25-04-03 14:52
Fram2: першая місія чалавека на палярнай арбіце.1 красавіка стартавала касмічная місія Fram2 — першая ў гісторыі пілатуемая місія на палярную арбіту. Экіпаж Crew Dragon упершыню ўбачыў Зямлю з вышыні 430 км над Арктыкай і Антарктыдай.Хто на борце?- Чун Ван Ю (Мальта) — прадпрымальнік у сферы крыптавалют.- Рабеа Рогге (Германія) — даследчыца робататэхнікі.- Янніке Мікельсэн (Нарвегія) — кінематаграфістка.- Эрык Філіпс (Аўстралія) — палярны даследчык.Чым адметная місія?- Першы ў гісторыі палёт на палярную арбіту (нахіл 90°).- Унікальныя здымкі Антарктыды праз купал Crew Dragon.- Першы рэнтгенаўскі здымак чалавека ў космасе.- Тэставанне Starlink і эксперымент па радыёсувязі.Экіпаж правядзе 86 гадзін на арбіце, вывучаючы палярныя ззянні і радыяцыйны фон, а ўжо 4 красавіка вернецца на Зямлю.На першым відэа, знятым у першы дзень місіі, бачны першыя кадры палярных рэгіёнаў Зямлі з борта Crew Dragon. На другім — пакадравы палёт паміж Антарктыдай і Арктыкай.🎙 Больш падрабязна пра місію — у наступным выпуску падкаста «Праз космас».#навіны
👁 702 25-03-25 17:53
Частковае сонечнае зацьменне 29 сакавіка.У суботу, 29 сакавіка нас чакае частковае сонечнае зацьменне, якое будзе бачнае ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне.Частковыя сонечныя зацьменні адбываюцца, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, але не цалкам закрывае сонечны дыск.Найлепшае месца для назірання — поўнач Канады і паўвостраў Лабрадор, дзе максімальная фаза зацьмення дасягне цэлых 93.61%. Тэрыторыя Беларусі будзе на краі паўценю, які адкіне Месяц на нашую планету. Найлепшае ж месца для назірання ў нашай краіне гэта Гродна. Там месяцовая кружэлка закрые 7.14% нашай зоркі.На мапе бачны час максімальнай фазы і працягласць зацьмення для абласных цэнтраў. Напрыклад, у Магілёве частковае сонечнае зацьменне пачнецца а 14:12, дасягне максімальнай фазы а 14:40 (калі Месяц «адкусіць» 3.13% Сонца), і скончыцца а 15:09.Важна! Для тых, хто хоча назіраць частковае сонечнае зацьменне, трэба набыць адпаведныя акуляры для назірання за Сонцам. Прагляд гэтай з'явы няўзброеным вокам можа пашкодзіць вашыя вочы і зрок. Звычайныя паўсядзённыя сонечныя акуляры НЕ падыходзяць для гэтага.За дзень да падзеі я дзялюся спасылкамі на анлайн трансляцыі.Напішыце, дзе плануеце назіраць?Калі вашага горада няма на мапе, ці вы выхочаце даведацца як гэта выглядае ў іншай краіне ці іншым месцы, то напішыце ў каментары, і я адкажу вам з усімі падрабязнасцямі.#падзея
👁 608 25-01-01 14:49
Пачатак касмічнага года 🔭🌠 Пік метэорнага патоку Квадрантыды з 3 на 4 студзеня.Квадрантыды - адзін з самых магутных патокаў у годзе, які доўжыцца з 28 снежня па 12 студзеня. Падчас піку ў ноч з 3 на 4 студзеня абяцаюць каля 110 метэораў у гадзіну на «ідэальным» небе. Метэоры гэтага патоку больш цьмяныя ў параўнанні з Персеідамі або Гемінідамі.Максімум метэорнага патоку доўжыцца ўсяго 6-8 гадзін. Вельмі важна выбраць правільны час для назіранняў. Па прагнозах, сёлета пік будзе дасягнуты прыкладна ў 18:00 – 19:00 па беларускім часе.🌒 Венера побач з Месяцам 3 студзеня.Месяц, асветлены на 15%, і Венера сустрэнуцца ў сузор'і Вадалея. Планету можна будзе ўбачыць пасля заходу сонца без якіх-небудзь аптычных прыбораў.🪐 Пакрыццё Сатурна Месяцам 4 студзеня.Пакрыццё - гэта астранамічная з'ява, падчас якой, з пункту гледжання назіральніка з пэўнай кропкі, адно нябеснае цела праходзіць перад іншым нябесным целам, засланяючы яго поўнасцю або часткова.У дадзеным выпадку такімі целамі стануць Месяц і Сатурн. Іх сустрэча на небе адбудзецца 4 студзеня. Сатурн пачне «хавацца» за Месяцам прыблізна ў 20:30 па Мінскім часе і зноў з'явіцца на небе ў 21:40.#падзея
👁 445 24-10-21 13:24
Тры здымкі мінулага тыдня.1. Камета C/2023 A3 Tsuchinshan-ATLAS адлятае ад нас.Гэтыя шэсць здымкаў паказваюць штодзённыя з'яўленні каметы C/2023 A3, якая выдалялася ад нашай планеты на працягу мінулага тыдня. Здымкі былі зроблены адной камерай і аб'ектывам у Каліфорніі ў розныя дні. Першапачатковыя прагнозы арбітальнага перыяду гэтай каметы складалі ўсяго 80 000 гадоў, але насамрэч яна можа ніколі не вярнуцца ва ўнутраную частку Сонечнай сістэмы.2. Х'юстан, у нас новы скафандр. На канферэнцыі IAC2024 былі прадстаўлены канчатковыя версіі скафандраў AxEMU, распрацаваныя Axiom Space пры ўдзеле Prada. Гэтыя скафандры прызначаны для выкарыстання астранаўтамі ў місіі «Artemis III» на Месяцы.3. Тэлескоп Hubble захаваў вывяржэнне «зорнага вулкана».Тэлескоп зняў дэталі падвойнай зорнай сістэмы R Вадалея. У цэнтры сістэмы знаходзіцца чырвоны гігант, які ў 400 разоў большы за Сонца. Побач з ім па выцягнутай арбіце круціцца белы карлік, які прыцягвае рэчыва ад гіганта. Калі рэчыва назапашваецца ў дастатковай колькасці, адбываецца ўспышка, і матэрыял выкідваецца ў космас, з якога фармуюцца спіральныя структуры.#здымкімінулагатыдня