Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Новая падборка: актуальныя #магчымасці для беларусаў і беларусак ⬇️🔗 В...
291 Охват/переглядів
2024-10-18 09:23
Повідомлення №1477
Новая падборка: актуальныя #магчымасці для беларусаў і беларусак ⬇️🔗 Восеньская школа па правах чалавека “Прававая ініцыятыва” запрашае беларусаў узяць удзел у школе па правах чалавека, якая ўключае афлайн-сесіі ў Вільнюсе і вебінары. Будзе пра міжнародныя механізмы абароны правоў, свабоду выказвання меркавання і мірных сходаў. Пражыванне і харчаванне пакрываюцца, праезд аплачваецца самастойна, візавая падтрымка не прадугледжана. 📅 Даты афлайн-сесій: 25-27 кастрычніка, 23-24 лістапада, 13-15 снежня. ⌛ Дэдлайн падачы заяўкі: 21 кастрычніка.🔗 Анлайн-курс “Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту”Azbuka media запрашае на курс з пяці вебінараў, які дапаможа заставацца ў трэндзе сацсетак, працаваць з аўдыторыяй, інтэграваць штучны інтэлект у сваю працу, але адрозніваць сапраўдны кантэнт ад створанага нейрасеткамі. 📅 Даты правядзення: 14 лістапада – 12 снежня. ⌛ Дэдлайн рэгістрацыі: 5 лістапада.🔗 Акселератар ByWomenПачынаецца набор на праграму, якая скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. На працягу 4 дзён з дапамогай дасведчаных экспертак вы зможаце ўдасканаліць сваю ідэю, спланаваць крокі па яе рэалізацыі і патрэніравацца ў прэзентацыі сваіх праектаў і ідэй. Акселератар пройдзе ў Польшчы.📅 Даты правядзення: 28 лістапада – 1 снежня. ⌛ Дэдлайн падачы заяўкі: 8 лістапада.#адукацыя