Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Новая падборка: актуальныя #магчымасці для беларусаў і беларусак⬇️🔗 Ку...
387 Охват/переглядів
2024-10-01 13:01
Повідомлення №1469
Новая падборка: актуальныя #магчымасці для беларусаў і беларусак⬇️🔗 Курс «Кіраванне праектамі» ад ВБЎ Вольны беларускі ўніверсітэт запускае анлайн-курс для тых, хто хоча развіць кампетэнцыі ў кіраванні праектамі. Курс разлічаны як на дасведчаных менеджараў (-к) і IT-спецыялістаў (-к), так і на пачаткоўцаў. Праграма ахоплівае ўсе асноўныя аспекты кіравання праектамі, уключаючы планаванне, рызыкі і камунікацыю. Курс будзе выкладацца на польскай мове. 📅 Заяўкі прымаюцца да 2 кастрычніка. Заняткі пройдуць цягам кастрычніка-лістапада. 🔗 «Алгарытмы ўлады»: інструменты лічбавага кантролю і ўплыву Цэнтр новых ідэй запрашае на краш-курс пра тое, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для кантролю і маніпуляцыі грамадскай думкай. Удзельнікі (-цы) пазнаёмяцца з метадамі дэзінфармацыі і прапаганды, а таксама шляхамі мінімізацыі рызык лічбавага аўтарытарызму. 📅 Заяўкі прымаюцца да 7 кастрычніка. Анлайн-лекцыі пройдуць цягам кастрычніка.🔗 Вэбінар «Таргетынг для медыйшчыкаў і актывістаў» Бясплатны анлайн-вэбінар, арганізаваны ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць», прысвечаны эфектыўнаму выкарыстанню рэкламных магчымасцей Meta, YouTube і TikTok. Вам раскажуць пра таргетынгавыя стратэгіі і аптымізацыю рэкламнага бюджэту. 📅 Зарэгістравацца трэба да 7 кастрычніка. Вэбінар пройдзе 8 кастрычніка а 18:00 па Мінску.#адукацыя