Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка☑️ Аду...
330 Охват/переглядів
2024-07-25 13:54
Повідомлення №1422
Новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў і беларусак: падборка☑️ Адукацыйны курс "Навучыцца вучыць"DVV International у межах праекта Imagine Y правядзе ў Вільнюсе🇱🇹 курс для тых, хто жадае ствараць адукацыйныя праграмы для супольнасцей беларусаў (-к) у эміграцыі. У праграме – сустрэчы, практычныя хатнія заданні, зваротная сувязь ад трэнераў і ментараў (-к), а таксама магчымасць атрымаць падтрымку на рэалізацыю ўласнай адукацыйнай падзеі.🗓️ Заяўкі – да 04/08. Заняткі пройдуць цягам жніўня-верасня.☑️ Уводны курс па правах чалавекаБеларуская Праваабарончая школа і Тэрыторыя правоў абвяшчаюць набор на ўводны курс па правах чалавека, які пройдзе афлайн у Польшчы🇵🇱. Праграма навучання працягласцю тры дні ахоплівае асноўныя паняцці, прынцыпы і гісторыю правоў чалавека, тэмы роўнасці і недыскрымінацыі, а таксама дзеянні ў абарону правоў чалавека і грамадскага інтарэса. Выдаткі пакрываюцца арганізатарамі, але патрэбная віза.🗓️ Заяўкі – да 05/08. Праграма пройдзе 23-25 жніўня.☑️ Лабараторыя "Выключэнне/Exclusion. Яе-перспектыва"Women in Tech Academic запрашае даследчыц з Беларусі для ўдзелу ў 9-месячнай лабараторыі "Выключэнне/Exclusion. Яе-перспектыва". Праграма накіраваная на тэмы выключэння і дыскрымінацыі, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў ІТ. Будуць індывідуальныя даследчыя праекты, сумесныя адукацыйныя сустрэчы і стварэнне калектыўнага практычнага прадукту. Можна будзе атрымаць кансультацыі і грант да 4000 еўра на даследаванне.🗓️ Заяўкі – да 15/08.#адукацыя