Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻
Додано 14 лип 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Кількість підписників: 673
Фото: 1,500
Відео: 25
Посилання: 1,130
Опис:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Джерело

Валанцёры Офіса 👍🏻 | У дэмсупольнасці працягваецца абмеркаванне пытанняў бяспекі дэмсіл, ск...

Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
254 Охват/переглядів 2025-10-28 14:52 Повідомлення №1816
У дэмсупольнасці працягваецца абмеркаванне пытанняў бяспекі дэмсіл, складанай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама стратэгіі па вызваленні палітзняволеных і захаванні незалежнасці Беларусі. Абмяркоўвалі і правакацыі на мяжы. Вось падборка інтэрв'ю за апошні час ⬇️📌 Ціханоўская: Беларусь – ключ да бяспекі Еўропы Святлана Ціханоўская падчас свайго візіту ў Люксембург дала каментар «Белсату» і распавяла пра ролю Беларусі ў забеспячэнні бяспекі Еўропы. Яна расказала пра бягучую палітычную сітуацыю ў краіне і важнасць міжнароднай падтрымкі для дэмакратычных пераменаў.📌 Вячорка: сітуацыя на мяжыГалоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры «Belsat News» пракаментаваў правакацыі рэжыма з кантрабандай, закрыццё мяжы з Літвой, сустрэчу прадстаўніка Ватыкана з дыктатарам і магчымыя вызваленні палітвязняў. 📌 Рыжычэнка: эканамічная сітуацыя ў Беларусі Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы Аліса Рыжычэнка ў эфіры «Еўрарадыё» пракаментавала выказванні дыктатара наконт недахопу грошай і магчымай адмены льгот, а таксама прааналізавала апошнія эканамічныя тэндэнцыі і іх уплыў на паўсядзённае жыцьцё беларусаў.📌 Харысава: праца дэмсілаў і зліў КДБПаліталагіня і міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава на «Еўрарадыё» пракаментавала, што выявіла ўцечка пра агентаў КДБ і як КДБ імкнецца пасеяць разлад у дэмсілах. Яна таксама распавяла пра супрацьстаянне пазіцый «за ціск» і «за саступкі» ўнутры дэмсіл і яго ўплыў на міжнародную палітыку па Беларусі.📌 Брухан: Каардынацыйная радаСпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у інтэрв’ю «Еўрарадыё» пракаментаваў сітуацыю вакол КР, а таксама палітыку рэжыма – уключаючы збор «УНС» і пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам. Ён распавёў, як гэта паўплывае на дыяспару і дэмакратычныя сілы.📌 Мацкевіч: разважанні пасля 4 гадоў у зняволенніФілосаф Уладзімір Мацкевіч, які правёў чатыры гады за кратамі і быў дэпартаваны з роднай краіны, у інтэрв’ю праекту «жыццё-маліна» падзяліўся сваімі разважаннямі аб тым, як мець зносіны з беларусамі ў Беларусі, як прымусіць рэжым пайсці на перамовы і што стаіць за ўчынкам Статкевіча. 📌 Жыгар: пагрозы бяспецыУладзімір Жыгар з BELPOL на «Еўрарадыё» распавёў пра сітуацыю з бяспекай дэмсіл. Ён таксама закрануў тэму апрацоўкі моладзі ў Беларусі і новых санкцый.📌 Крук: дарожная карта для дээскалацыі Старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC, эканаміст Дзмітрый Крук на «Еўрарадыё» распавёў пра «Дарожную карту для дээскалацыі паміж Беларуссю і ЕС», у падрыхтоўцы якой ён прыняў удзел. Ён расказаў падрабязна пра прапановы па эканоміцы і палітычныя перспектывы нармалізацыі стасункаў з рэжымам.📌 Дабравольскі: Офіс Ціханоўскай пераязджае?Дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі на «Еўрарадыё» пракаментаваў рашэнне Літвы знізіць узровень аховы Святланы Ціханоўскай і распавёў, як яно адаб’ецца на працы Офіса і што можа змяніцца. Тэму бяспекі дэмсіл і дыяспары ў Літве таксама абмеркавалі ў праграме «Зварка-шоу» на DW палітолагі Віціс Юрконіс і Рыгор Ніжнікаў.📌 Дабравольская, Марозаў: прававая дапамога беларусам Кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў абмеркавалі, што адбываецца з міжнароднай абаронай у Польшчы, што будзе ў выпадку новых дэпартацый з Беларусі, а таксама як дзейнічаць, калі ў чалавека забралі дакументы.📌 Клачко, Кабанаў, Манько: паліграф і КР У эфіры «Еўрарадыё» дэлегаты Каардынацыйнай рады ад фракцыі »Воля» – Аляксандр Клачко, Аляксандр Кабанаў і Генадзь Манько – абмеркавалі выкарыстанне паліграфа для выяўлення агентаў КДБ у дэмсупольнасці. Яны пракаментавалі выхад сваёй фракцыі з КР і тыя змены ўнутры дэмсіл, пра якія, па іх меркаванні, сведчыць гэты выхад.#што_кажуць_дэмсілы