Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻
Додано 14 лип 2024

Валанцёры Офіса 👍🏻

@volunteersOST
Кількість підписників: 673
Фото: 1,500
Відео: 25
Посилання: 1,130
Опис:
Навіны, анонсы, асвятленне дзейнасці валанцёраў Офіса Святланы Ціханоўскай. Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна праз сайт: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers Даслаць магчымасць: @askoffice_15
Джерело

Валанцёры Офіса 👍🏻 | У дэмсупольнасці працягваюць абмяркоўваць вызваленне палітзняволеных і...

Логотип телеграм спільноти - Валанцёры Офіса 👍🏻 Валанцёры Офіса 👍🏻 @volunteersOST
241 Охват/переглядів 2025-09-28 10:43 Повідомлення №1790
У дэмсупольнасці працягваюць абмяркоўваць вызваленне палітзняволеных і дапамогу ім. Закранаюць і іншыя тэмы накшталт закрыцця межаў. Вось падборка інтэрв'ю за апошні час ⬇️📌 Кангрэс па палітзняволеных: што адбываецца за кратамі і што робяць дэмсілыПадчас першага дня Кангрэсу па палітзняволеных у Варшаве палітыкі (-іні), былыя палітзняволеныя, іх родныя, прадстаўнікі (-цы) беларускіх арганізацый і міжнародныя партнёры правялі чатыры панэлі і абмеркавалі становішча людзей за кратамі, намаганні па іх падтрымцы і змаганне за іх вызваленне.📌 Вячорка: як працуюць грошы ЕС Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падрабязна патлумачыў у адмысловым відэа, як размяркоўваюцца сродкі ЕС, ці ўплывае на гэта Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет, а таксама якія сектары атрымліваюць прыярытэт.📌 Латушка: сітуацыя з мяжойНамеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў эфіры шоу «Звычайная раніца» распавёў, чаму Польшча адкрыла мяжу з Беларуссю і ці магчыма, што праз закрыццё былі дасягнутыя нейкія змены ў паводзінах рэжыма.📌 Марозаў: легалізацыя вызваленых і люстрацыяДарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Морозаў на «Еўрарадыё» пракаментаваў сітуацыю вакол вызвалення палітзняволеных – у прыватнасці, ці змогуць яны легалізавацца ў іншых краінах – а таксама распавёў пра будучую люстрацыю ў Беларусі.📌 Лябедзька: рэакцыя на ўчынак СтаткевічаКіраўнік цэнтра «Еўрапейскі дыялог» і дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька на «Еўрарадыё» прааналізаваў заявы рэжыма пра Мікалая Статкевіча, магчымы лёс палітыка і міжнародныя рэакцыі на яго вызваленне і спробу дэпартацыі.📌 Пракопчык: моладзь і палітычнае жыццё Лізавета Прокопчык з фракцыі КР «Моладзевы наступ» расказала пра канфлікты ўнутры структуры, уплыў падзей 2020 года на беларускую моладзь, стаўленне моладзі да дэмсіл і магчымасці палепшыць яе цікавасць палітыкі.📌 Дзяйкала, Лойка: хто адкажа за рэпрэсіі?У сумеснай праграме Еўрарадыё і Банка ідэй «Беларусь у 2030» журналістка Вольга Лойка і юрыстка Кацярына Дзяйкала абмеркавалі, як дасягнуць правасуддзя для катаў і справядлівасці для іх ахвяр, а таксама ці можна арыштоўваць актывы Беларусі за мяжой, каб фінансаваць сацыяльную дапамогу людзям у выгнанні.📌 Дзядок: турма і рэпрэсіі Блогер і анархіст Мікалай Дзядок распавёў у інтэрв'ю Мікіту Мелказёраву пра сваё зняволенне, катаванні і псіхалагічны ціск у турмах, а таксама пра магчымыя стратэгіі выжывання і барацьбы за Беларусь.📌 Клысіньскі: адкрыццё мяжы з Польшчай Польскі аналітык Каміль Клысіньскі ў размове з аглядальнікам Юрыем Дракахрустам на «Свабодзе» пракаментаваў рашэнне польскага ўрада адкрыць мяжу з Беларуссю ў ноч на 25 верасня і выказаў меркаванне, з якой мэтай ўводзіліся абмежаванні і чаго дасягнулі.📌 Шчыракова: становішча палітзняволеных жанчынГомельская журналістка і актывістка Ларыса Шчыракова, вызваленая ў гэтым месяцы, падзялілася ў інтэрв'ю «ТОК» досведам знаходжання ў калоніі, дэталямі пра побыт там і падрабязнасцямі пра становішча вядомых палітзняволеных жанчын.📌 Кучук: досвед турмы і дэпартацыі Лідэр партыі «Зялёныя» і былы палітвязень Дзмітрый Кучук распавёў пра сваё знаходжанне за кратамі, працэс вызвалення і дэпартацыі, а таксама ўмовы ў турмах і спосабы, якімі адміністрацыі ціснуць на людзей.📌 Дзербыш: справа «аб захопе ўлады» Галіна Дзербыш расказала ў кароткім інтэрв'ю «Радыё Свабодзе» пра сваю справу і размову з Мікалаем Статкевічам у аўтобусе падчас высылкі з Беларусі.📌 Маціеўская: вызваленні і дапамога Юрыстка і сузаснавальніца «Партызанкі» Ганна Маціеўская на «Еўрарадыё» пракаментавала апошняе вызваленне 25 зняволеных і магчымасці фондаў падтрымаць новых вызваленых.#што_кажуць_дэмсілы