Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных шукае падрыхтоўчую каманду на ле...
279 Охват/переглядів
2025-04-01 09:26
Повідомлення №1641
🌱🇵🇱 Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных шукае падрыхтоўчую каманду на летнік у Польшчы!Летам пройдзе міжнародны маладзёвы летнік “Policies of Today and Tomorrow”.📌 Што будзе на летніку?🔹 Аналіз сучасных палітык і іх уздзеяння на грамадства.🔹 Разгляд сацыяльнай справядлівасці праз прызму экалогіі, правоў чалавека і правоў жывёл.🔹 Трэнінгі, даследаванні і стварэнне ўласных аналітычных праектаў.👥 Каго шукаюць у каманду?Запрашаюцца 4 чалавекі – працаваць над падрыхтоўкай праграмы, запрашэннем гасцей, каардынацыяй удзельнікаў (-ц) і лагістыкай мерапрыемства.📅 Калі?✅ Летнік адбудзецца 26–31 ліпеня.✅ Дапамога патрэбная будзе з 25 ліпеня да 1 жніўня.✅🔥 Заяўку трэба падаць ужо сёння. ✅ 10–11 траўня пройдзе жывая сустрэча каманды ў Бруселі. З траўня пачнуцца штотыднёвыя анлайн-сустрэчы і маштабная падрыхтоўка. 💡 Што атрымаеце вы?🔸 Досвед працы ў міжнароднай камандзе актывістаў.🔸 Практыку ў арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў.🔸 Пакрыццё выдаткаў на пражыванне, харчаванне, прастору для працы і падарожжа па Еўропе.📝 Як падацца?📌 Запоўніце заяўку на сайце. ❗ Дэдлайн – ужо сёння ў канцы дня! 📢 Вынікі будуць абвешчаныя 4–8 красавіка.#магчымасці