Джерело
Валанцёры Офіса 👍🏻 | Women IT Week 2025 у Варшаве: шэсць падзей для жанчын у тэхналогіях і ...
287 Охват/переглядів
2025-03-17 09:12
Повідомлення №1631
Women IT Week 2025 у Варшаве: шэсць падзей для жанчын у тэхналогіях і бізнесеНа гэтым тыдні стартап-хаб Imaguru запрашае на Women IT Week 2025 – серыю майстар-класаў і панэльных дыскусій для жанчын у сферы тэхналогій, лідарства і стартапаў.📌 Што вас чакае?🚀 17 сакавіка – Building & Scaling a Successful Startup – панэльная дыскусія пра рост і фінансаванне стартапаў з удзелам інвестара Тома Хорсі і заснавальніц стартапаў Веры Рашыцінай і Касі Гош.💪 18 сакавіка – My Way of Leadership. Working with Metaphor – трэнінг пра тое, як тэхніка Metaphor дапамагае ў лідарстве. Трэнерка – HR-экспертка і коўч Ольга Лаўрэнцьева.🌿 19 сакавіка – Science-backed Strategies to Prevent Burnout – практыкум пра навуковыя падыходы да прадухілення выгарання. Правядзе нейрабіяхевіяральная коўч Яна Сузановіч.💰 20 сакавіка – Women in Venture Capital – панэль пра ролю жанчын у венчурным капітале з удзелам EWVC і іншых жаночых венчурных фондаў.🪜 21 сакавіка – Transforming Anger into Career Power – дыскусія пра тое, як выкарыстоўваць эмоцыі для прафесійнага росту. Спікерка – псіхатэрапеўтка і кар’ерная коўч Таццяна Дэмчук.🇬🇧 Мова ўсіх мерапрыемстваў – англійская.📍 Усе падзеі адбудуцца ў Варшаве. Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.🔗 Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылках.#магчымасці