Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Tech Lead – навука і тэхналёгіі
Додано 14 лип 2024

Tech Lead – навука і тэхналёгіі

@techleadby
Кількість підписників: 1 786
Фото: 1,190
Відео: 130
Посилання: 605
Опис:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Джерело

Tech Lead – навука і тэхналёгіі | Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігуAmazon прэзэнтава...

Логотип телеграм спільноти - Tech Lead – навука і тэхналёгіі Tech Lead – навука і тэхналёгіі @techleadby
1 200 Охват/переглядів 2024-10-17 09:55 Повідомлення №1046
Amazon нарэшце выпусьціла каляровую электронную кнігуAmazon прэзэнтавала доўгачаканую навінку – Kindle Colorsoft Signature Edition з каляровым экранам. Тлумачым, чаму гэта такая важная падзея для ўсіх аматараў электронных кніг. Стварыць каляровы Kindle было ня так проста, як можа падацца. Асноўная складанасьць абумоўленая асаблівасьцямі тэхналёгіі электроннага чарніла. Экраны E Ink вядомыя сваёй энэргаэфэктыўнасьцю: яны могуць тыднямі працаваць без падзарадкі, бо спажываюць энэргію толькі пры зьмене выявы (напрыклад, пры перагортваньні старонкі). Пасьля абнаўленьня малюнку экран не патрабуе сілкаваньня для яго ўтрыманьня, у параўнаньні з дысплэямі смартфонаў і пляншэтаў, якія ўвесь час спажываюць энэргію. Але раней у чорна-белым фармаце гэтая тэхналёгія працавала значна лепей, чым з колерам. Спробы стварыць каляровыя E Inc дысплэі сутыкаліся з шэрагам праблемаў: колеры былі бляклымі, экраны абнаўляліся павольна, а выразнасьць выявы зьніжалася.Amazon выдаткавала гады на распрацоўку новае тэхналёгіі, каб пераадолець гэтыя абмежаваньні. У Kindle Colorsoft выкарыстоўваецца абноўлены аксідны пласт, які паскарае рух часьцінак чарніла на экране, а таксама новыя святлодыёдныя піксэлі, якія асьвятляюцца па асобнасьці, робячы колеры больш яскравымі. Некаторыя кампаніі ўжо маюць у сваім асартымэнце прылады з каляровым E Ink экранам. Аднак ім не ўдалося дасягнуць высокіх паказчыкаў насычанасьці, яскравасьці і разрозьненьня, а таксама працяглага часу працы без падзарадкі. Цяпер, калі Amazon давяла тэхналёгію да дасканаласьці, каляровыя экраны з электронным чарнілам маюць усе шанцы стаць стандартам для новага пакаленьня электронных кніг.