Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Додано 14 лип 2024

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі

@techleadby
Кількість підписників: 1 786
Фото: 1,190
Відео: 130
Посилання: 605
Опис:
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia Бот для сувязі: @techleadbybot
Джерело

Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі | У шкляных бутэльках знайшлі больш мікраплястыку, чым у плястыкавыхНеча...

Логотип телеграм спільноти - Tech Lead – навука і тэхналёгіі Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі @techleadby
499 Охват/переглядів 2025-06-21 13:09 Повідомлення №1337
У шкляных бутэльках знайшлі больш мікраплястыку, чым у плястыкавыхНечаканыя вынікі атрымалі францускія дасьледнікі з агенцтва бясьпечнасьці харчовых прадуктаў: у большасьці напояў, што прадаваліся ў шкляных бутэльках, колькасьць мікраплястыку была значна вышэйшай, чым у плястыкавай тары й бляшанках. У такіх напоях, як кола, ліманад, халодная гарбата й піва, у шкляных бутэльках утрымлівалася ў сярэднім каля 100 часьцінак мікраплястыку на літар, што ў 5-50 разоў больш, чым у іншых відах тары.Лябараторныя выпрабаваньні паказалі, што асабліва нізкія ўзроўні мікраплястыку былі ў вадзе (1.6 – 4.5 часьцінак/л) і ў віне незалежна ад тыпу тары. А вось напоі ў бутэльках з мэталічнымі вечкамі мелі парадаксальна высокія канцэнтрацыі мікраплястыку. Выявілася, што колер і склад мікраплястыку ў такіх бутэльках супадаў з фарбай мэталічных элемэнтаў, а на саміх вечках знайшліся мікрадрапіны ад трэньня падчас захоўваньня.Дасьледнікі таксама спрабавалі экспэрымэнтальна паменшыць колькасьць мікраплястыку праз ачыстку вечак. Так, калі ваду закрывалі покрыўкай без ачысткі, то ў літровай бутэльцы потым знаходзілі 287 мікраплястыкавых часьцінак. Пасьля апрацоўкі паветраным струменем іх колькасьць падала да 106, а пры дадатковым прамываньні ў чыстай вадзе й сьпірце – да 87.Пакуль немагчыма сказаць, ці нясуць выяўленыя ўзроўні мікраплястыку пагрозу здароўю, бо сам плястык хімічна інэртны й таксыкалягічныя нормы адсутнічаюць, але аўтары параілі вытворцам перагледзець умовы захоўваньня вечак і склад іхняй фарбы.