Повідомлення telegram каналу - @slavic_brotherhood

Логотип телеграм спільноти - Ігар Тышкевіч 2024-07-14

Ігар Тышкевіч

Кількість підписників:
4111
Фото:
924 
Відео:
335 
Посилання:
1600 
Категорія:
Політика
Опис:
Ігар Тышкевіч пра.. Славянское братство, это когда собираются беларусы, поляки, словаки, словенцы, сербы, хорваты, чехи, лужане, украинцы... выпивают а потом идут бить мо***й

Канал Ігар Тышкевіч - @slavic_brotherhood - №4033

Візіт амэрыканскіх перамоўнікаў у Беларусь.
Абмяркоўваем, што ж там было?
Палітычныя вязьні, натуральна, але ня толькі гэтае.
Хачу нагадаць свой ліпеньскі пост па кадравых зьменах, калі анансаваў мноства цікавостак.
А пасьля верасьнёўскі, адкуль дам проста цытату:
"Лукашенко демонстрирует готовность к торгу. И этот торг он желает начать как можно раньше, чтобы зимой 2025 можно было уже демонстрировать следующий этап трансформации политики. Ему важно обеспечить себе устойчивость до заморозки (либо прекращения) войны в Украине. И это вопрос как его личного будущего, в том числе в случае транзита власти.
А значит мы станем свидетелями ещё не одной занимательной истории на беларуском направлении. Вплоть до кажущегося невероятным - создания "оппзиционной партии" внутри Беларуси. Не сегодня, но чуть позже, в 2025-м."
Гандаль за месца пад сонцам яшчэ не пачаўся, візыт амэрыканцаў (а неўзабаве будуць ня толькі яны) - гэта толькі вызначэньне контураў, межаў гандлёвага поля. Але працэсы йдуць. І тут граюць некалькі фактараў:
- Падзеі ў Украіне, спробы ацаніць (зьнешнімі гульцамі) месца РФ ў рэгіёне;
- жаданьне афіцыйнага Менску. І тут тупа прывязваць матывацыю толькі да выбараў 2025 году. Гаворка якраз пра фармат адносінаў на бліжэйшыя 3-5 год і контуры магчымых сцэнароў іх разьвіцьця
- актывізацыю КНР. Тут адразу комплекс фактараў. І ціск на Лукашэнку што да нармалізацыі адносінаў з суседзямі і проста ўзмацненьне свайго уплыву, што натуральна не надта падабаецца Крамлю. І, што тым болей натуральна, выклікае інтарэс і зьмяшаную рэакцыю у амэрыканскіх ды еўрапейскіх структураў, якія адсочваюць беларускае пытаньне
Што да прыведзенай цытаты? А паглядзіце як актывізаваліся адразу некалькі асобаў. Васкрасенскі, Дзьмітрыеў, Пратасевіч, Канапацкая. Будзе болей. І партыя верагодна будзе, але пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Маем спробу рэалізацыі алгарытм Мадуро ў беларускім выкананьні і з больш цікавай палітычнай базай (што можа дазволіць сапраўды высьці на нейкі ўстойлівы фармат праз 4-5 год). На жаль (ці на шчасьце) для часткі апанэнтаў Лукашэнкі, такі алгарымт стварае пільную патрэбу карэнным чынам мяняць сваю палітыку. Пачынаючы ад вызначэньня задачаў й мэтаў, сканчваючы зьменамі у фармаваньні каманды й карэннай трансфармацыяй публічнай камунікацыі. Атрымаецца - будзе цікавы палітычны расклад, які Лукашэнка (ці той хто будзе па ім) вымушаны будзе ўлічваць. Калі ня зьменяцца - ёсьць добры прыклад на імя Хуан Гуайдо.
Неяк так

4800
24-10-19 10:14