Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Ігар Тышкевіч
Додано 14 лип 2024

Ігар Тышкевіч

@slavic_brotherhood
Кількість підписників: 3 781
Фото: 1,100
Відео: 414
Посилання: 1,920
Опис:
Ігар Тышкевіч пра.. Славянское братство, это когда собираются беларусы, поляки, словаки, словенцы, сербы, хорваты, чехи, лужане, украинцы... выпивают а потом идут бить мо***й
Джерело

Ігар Тышкевіч | Беларусь і палітычныя цэнтры ў экзылі. Пабачыў сёньня навіну пра абмер...

Логотип телеграм спільноти - Ігар Тышкевіч Ігар Тышкевіч @slavic_brotherhood
2 700 Охват/переглядів 2025-11-26 08:22 Повідомлення №4708
Беларусь і палітычныя цэнтры ў экзылі. Пабачыў сёньня навіну пра абмеркаваньне сытуацыі і заклікі не забывацца на Беларусь. І цытату якая мяне шакавала "У звязку з гэтым Кабінет высунуў прапанову правядзення палітычнай канферэнцыі па вырашэнні будучыні Беларусі. "Калі простымі словамі - бачым што сітуацыя мяняецца і зьбіраемся на яе ўплываць... заклікамі ды канфэрэнцыяй. С**а, "канфэрэнцыяй" — сабрацца пагаманіць.Даю падказку: ёсьць цэнтар у Вільні, ёсьць у Варшаве. Нават офісы паадчынялі ў іншых краінах. У тым ліку ў Брусэлі. Гэта азначае канал камунікацыі ёсьць. Але гэтым каналам трэба даносіць нейкія тэзы. Замест таго "дзядзі,цёці, не забудзьцеся на нас і скажыце што рабіць"?Шаноўныя, а ці цяжка было зрабіць сваё бачаньне краінавых стратэгій па Беларусі. Не хацелкі, а зважаючы на рэальныя варункі. Прапанаваць, навязаць абмеркаваньне? Слабо? Ці занятыя больш важнымі справамі. Ціпа вялікай палітыкай.Замест гэтага спачатку канфэрэнцыю. А што там абмяркоўваць, калі ідэяў уласных няма. пысай гандляваць? Ну дык тое прыелася.Зь іншага боку, фотачкі будуць класныя, прыгожыя, "статусныя". Але ж надта тое мне нагадвае стары савецкі анекдот пра сход у калгасе і два пункты парадку дня: 1. рамонт даху на кароўніку, 2. пабудова камунізму. І выходзіць старшыня ды кажа - паколькі шыферу няма, пераходзім адразу да абмеркаваньня п.2.Гэтая показка значнай мерай падыходзіла для атачэньня ТатыКолі. Наколькі разумею, яна падыходзіць і для ягоных апанэнтаў.