Статистика telegram каналу - @praz_kosmas

Логотип телеграм спільноти - Праз космас 2024-07-14

Праз космас

Кількість підписників:
949
Фото:
705 
Відео:
93 
Посилання:
165 
Категорія:
Пізнавальне
Опис:
Падкаст Праз Космас - гэта падборка цікавых навін аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах на беларускай мове. Слухаць: https://linktr.ee/praz_kosmas Сувязь: @TimEvseev

Кількість підписників

Середній перегляд на повідомлення

Історія змін лого

Поки що змін не зафіксовано

Історія змін назви

Поки що змін не зафіксовано

Історія зміни типу аккаунта

Поки що змін не зафіксовано

Історія зміни статуса

Офіційно не підтверджена
2024-07-14

Стіна канала Праз космас - @praz_kosmas

Паведамленні аб НЛА ў перыяд з 1906 па 2014 👽
180
24-11-05 09:55
Эксперымент з вадой і фарбай на МКС.
На борце МКС астранаўт Don Pettit правёў невялікі эксперымент з кроплямі вады, змяшанымі з фарбай, ва ўмовах бязважкасці.
У адсутнасці гравітацыі вада прымае амаль ідэальную сферычную форму, а фарба стварае маляўнічыя ўзоры, распаўсюджваючыся ўсярэдзіне і па паверхні кроплі.
#навіны
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas

280
24-11-03 15:06
Паглядзіце, як экіпажы на МКС святкуюць Хэлаўін.
Хоць у люк Міжнароднай касмічнай станцыі не грукаюцца ні ведзьмы, ні гобліны, членам экіпажа на борце арбітальнай станцыі ўсё роўна падабаецца атрымліваць асалоду ад Хэлаўіна.
Здымкі розных гадоў.
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
406
24-10-31 18:14

Даражэнькія, сёння хочам вам распавесці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!
Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.
Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️

Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
394
24-10-31 11:31
Тры здымкі мінулага тыдня.

1. Касмічны тэлескоп James Webb знайшоў багатую папуляцыю карычневых карлікаў за межамі Млечнага Шляху.

Тэлескоп выявіў сямейства так званых «няўдалых зорак» — карычневых карлікаў у галактыцы-спадарожніку Млечнага Шляху, Малым Магеланавым Воблаку. Гэта першы раз, калі астраномы знайшлі такія целы за межамі нашай уласнай галактыкі.
2. Чырвоныя спрайты вырываюцца над ударам маланкі.
Астранаўт Matthew Dominick зрабіў гэты здымак з борта МКС. Чырвоныя спрайты - загадкавыя ўспышкі святла ў верхніх пластах атмасферы, якія нагадваюць гіганцкіх медуз. Як правіла, чырвоныя спрайты з'яўляюцца ўсяго за долю секунды і лепш за ўсё бачныя збоку магутных навальніц.
3. Бустэр Super Heavy для Flight 6 перамясцілі на пляцоўку Starbase для тэставання.
Наступны палёт сістэмы Starship магчыма адбудзецца ў пачатку-сярэдзіне лістапада. У дадзены момант паскаральнік быў зняты са стартавага стала і перавезены ў ангар.
#здымкімінулагатыдня
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
449
24-10-28 16:02
🛰 Выпуск #72 - Падкаст «Праз космас».
Слухаць:
Spotify | Apple Podcasts | Dezer | YouTube | Pocket Casts | Яндекс
У гэтым эпізодзе: Mechazilla злавіла паскаральнік Super Heavy, Europa Clipper ужо ў дарозе, сонечны максімум, затрымка запуску Artemis II.
Instagram | X | YouTube |Telegram | TikTok
Падтрымаць: Patreon | Buy me a coffee
#падкаст
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
620
24-10-27 13:53
Сонечнае зацьменне, якое нельга прапусціць. Падрыхтуйся да найвялікшай астранамічнай падзеі 2026 года.
У відэа расказваю пра сонечныя зацьменні, а таксама пра тое, калі і дзе жыхары Еўропы змогуць убачыць наступнае поўнае сонечнае зацьменне і ці будзе яго відаць на тэрыторыі Беларусі. Таму даглядзіце відэа да канца, каб даведацца пра дакладную дату і лепшае месца для назірання.
Прыемнага прагляду!
#відэа
741
24-10-25 13:38
Два гады таму выйшаў першы выпуск падкаста «Праз Космас».
За гэты час я запісаў 71 выпуск падкаста на розныя тэмы. Акрамя гэтага, я дзялюся з вамі самымі гарачымі навінамі і важнымі падзеямі са свету космасу ў сацыяльных сетках.
Калі вам падабаецца тое, што я раблю, і вы хочаце падтрымаць далейшае развіццё падкаста, вы можаце зрабіць гэта праз Patreon або Buy Me a Coffee. Ваша падтрымка дапамагае мне ствараць яшчэ больш цікавыя выпускі і дзяліцца свежымі навінамі пра космас! 🌟
Дзякуй, што вы са мной на гэтым касмічным шляху! ❤️
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
567
24-10-21 18:03
Тры здымкі мінулага тыдня.
1. Камета C/2023 A3 Tsuchinshan-ATLAS адлятае ад нас.
Гэтыя шэсць здымкаў паказваюць штодзённыя з'яўленні каметы C/2023 A3, якая выдалялася ад нашай планеты на працягу мінулага тыдня. Здымкі былі зроблены адной камерай і аб'ектывам у Каліфорніі ў розныя дні. Першапачатковыя прагнозы арбітальнага перыяду гэтай каметы складалі ўсяго 80 000 гадоў, але насамрэч яна можа ніколі не вярнуцца ва ўнутраную частку Сонечнай сістэмы.
2. Х'юстан, у нас новы скафандр.
На канферэнцыі IAC2024 былі прадстаўлены канчатковыя версіі скафандраў AxEMU, распрацаваныя Axiom Space пры ўдзеле Prada. Гэтыя скафандры прызначаны для выкарыстання астранаўтамі ў місіі «Artemis III» на Месяцы.
3. Тэлескоп Hubble захаваў вывяржэнне «зорнага вулкана».
Тэлескоп зняў дэталі падвойнай зорнай сістэмы R Вадалея. У цэнтры сістэмы знаходзіцца чырвоны гігант, які ў 400 разоў большы за Сонца. Побач з ім па выцягнутай арбіце круціцца белы карлік, які прыцягвае рэчыва ад гіганта. Калі рэчыва назапашваецца ў дастатковай колькасці, адбываецца ўспышка, і матэрыял выкідваецца ў космас, з якога фармуюцца спіральныя структуры.
#здымкімінулагатыдня
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
445
24-10-21 13:24
Самая вялікая поўня гэтага года ўжо сёння.
Поўня пад назвай Паляўнічы Месяц наступіць сёння, 17 кастрычніка. Яна будзе суперпоўняй — самай яркай і вялікай сёлета. Гэта азначае, што сённяшняя поўня адбудзецца паблізу перыгея і будзе выглядаць на небе трохі большай і ярчэйшай, чым звычайная поўня.
Месяц будзе здавацца поўняй сёння і заўтра, так што ў вас яшчэ ёсць час для шпацыраў пры месячным святле.
#падзея
Зображення до поточного посту у каналі "Праз космас" - @praz_kosmas
705
24-10-17 08:19