Джерело
Паўсухія думкі | Ідэальна неідэальнае жыццё. Замалёўкі. Маленькая кухня ў спальным раён...
411 Охват/переглядів
2025-06-11 13:31
Повідомлення №435
Ідэальна неідэальнае жыццё. Замалёўкі. Маленькая кухня ў спальным раёне, у келіхах віно, а паміж намі глыбока-наіўныя размовы. Дзесьці тут — самае важнае. Цікавая кніга, за акном дождж, ціхі трэск свячы — я нібы пад коўдрай спакойнага шчасця . Званок. Словы. Размовы. Маўчанне. Смех. Я цябе. А я цябе. Бераг мора, скрозь пальцы пясок. Маленькі чалавек, прыгожая планета, бясконцасць. А на вялізным экране неба — заход, які і да нас і пасля нас. Домік дзесьці ў Браславе, на вуліцы халодны паўночны жнівеньскі дождж, але нам цёпла і нават горача ад армянскага каньяку і беларускіх пачуццяў. Тбілісі, цёплая паўднёвая ноч. У венах замест крыві маладосць і рамантыка, у машыны адкрыты верх, а ў валасах — хвалі дзёрзкага ветру. Свабода. Цягнік, лета, раніца, наперадзе насычаны дзень у новым горадзе. У акне дрэвы вжух-вжух, у галаве думкі вжух-вжух. Тут і цяпер шчасце, а дарога — дом. Барселона, пляж, пахмелле. Сёння ніякіх сіл на прагулкі па легендарным горадзе, таму што ўчора ў раскладзе дня віскі, танцы, пацалункі і фіеста. Жыццё.