Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Mikalaj Lukašenka
Додано 14 лип 2024

Mikalaj Lukašenka

@mikalaj_lukashenko
Кількість підписників: 427
Фото: 5,180
Відео: 1,130
Посилання: 574
Опис:
The most apolitical channel in ByTg! @Mikalaj_prapanovy_bot - прапаноўка Заявка РКН № 14882281337
Джерело

Mikalaj Lukašenka | Чый рэжым?У Беларусі існуе антыдэмакратычны, антынацыянальны, антыбела...

Логотип телеграм спільноти - Mikałaj Łukašenka Mikalaj Lukašenka @mikalaj_lukashenko
156 Охват/переглядів 2024-11-01 09:46 Повідомлення №7275
Чый рэжым?У Беларусі існуе антыдэмакратычны, антынацыянальны, антыбеларускі прамаскоўскі аўтарытарны рэжым Лукашэнкі, нелегітымнага ўзурпатара ўлады, які зьяўляецца стаўленьнікам, выканаўцам і прыслужнікам імпэрскай палітыкі Масквы. Агулам -- гэта антыбеларускі рэжым.Ці ёсьць пярэчаньні супраць гэтага азначэньня сярод беларусаў, якія пацярпелі ад рэжыму, ці якія рацыянальна крытыкуюць рэжым? Я ўжо больш за дваццаць гадоў у розны час дзясяткі разоў пісаў пра гэта. Ніхто з азначаных катэгорыяў беларусаў (ніхто!) гэтаму не запярэчыў. Пра гэтае азначэньне ведаюць усе так званыя "дэмсмі", іншыя сродкі інфармацыі і журналісты, да якіх я неаднаразова зьвяртаўся. І ўсе гэтыя абазнаныя людзі, ва ўсіх сродках інфармацыі, ва ўсіх СМІ і "дэмсмі", ўсе так званыя "апазыцыйныя" палітыкі, экспэрты, палітолагі, аналітыкі (і, натуральна, усе замежнікі) стопрацэнтова ўвесь час і ў адзін голас кажуць, пішуць і вяшчаюць толькі адно: "беларускі рэжым", "белорусский режим", "вelarusian regime". Цікава, праўда? Некаторым спадарам журналістам і спадарам палітыкам я нават асабіста пісаў (і ня раз), што не "беларускі" гэта рэжым, але "антыбеларускі", ён прамаскоўскі, нелегітымны і праводзіць антынацыянальную палітыку. Нельга карыстацца такім антынародным тэрмінам як "беларускі рэжым". Гэта скажэньне сутнасьці і рэчаіснасьці. Гэта нагавор на народ і перакручваньне зьместу зьявы. Гэта зьмяненьне сэнсу. Нават пасьля мільённых пратэстаў беларусаў супраць антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі ўсе азначаныя публічныя катэгорыі асобаў, ўсё ведаючы, дружна (а некаторыя нават з выклікам і адмыслова) працягваюць называць гэтую антынацыянальную сацыяльна-палітычную пачвару "беларускі рэжым", "белорусский режим". Ізноў жа, не раблю камэнтароў, не камэнтую. Бяссэнсоўна. Бо за гэтым, бачу, стаіць ўсё ж не абыякавасьць (і нават не бесталкоўе), але прапаганда і нават ідэалёгія. Прытым зусім не наша ідэалёгія. Тут як з пытаньнем "чый Крым". Як толкі кліент "паплыў" -- усё зь ім зразумела.18 кастрычнік 2024 г.Зянон Пазьняк