Джерело
Mikalaj Lukašenka | Маўчаньне МЗС РБ на словы дэпутата Дзярждумы РФ пра аб’яднаньне Расеі,...
233 Охват/переглядів
2025-05-24 06:27
Повідомлення №7912
Маўчаньне МЗС РБ на словы дэпутата Дзярждумы РФ пра аб’яднаньне Расеі, Украіны і Беларусі ў адну дзяржаву як мэту вайны – паказальнае. Зьнешнепалітычныя ведамствы не заўсёды абавязаныя рэагаваць на заявы замежных палітыкаў (скажам, лідэраў маргінальных партый), якія пагражаюць ліквідацыяй сувэрэнітэту, але дэпутат парлямэнта – гэта дзяржаўны дзеяч, член вышэйшага заканадаўчага органу.Гэтае маўчаньне – сьведчаньне стану, у які Лукашэнка пагрузіў Беларусь за дзесяцігодзьдзі свайго бяздарнага кіраваньня: поўная залежнасьць ад Масквы. Нагэтулькі васальная, што саноўнікі Лукашэнкі баяцца выказаць хоць якую нязгоду з кожным, хто завецца – «русский».Больш ганебнага пэрыяду Беларусь ня ведала ў сваёй гісторыі.Але тое, што аб беларускую Незалежнасьць усякая маскоўская шваль выцірае ногі, зьдзіўляць не павінна: ва ўладу Лукашэнка ішоў, адкрыта і нахабна зьневажаючы сувэрэнітэт беларускую мову і нацыянальныя каштоўнасьці. Ключавое слова – «адкрыта»: бясконцыя заявы дэпутата Лукашэнкі, што «суверенитет – это чушь», чулі ўсе. Як кажуць – «Бачылі вочы, што выбіралі».