Джерело
🔆 Новы свет | проза #пераклад#Рута_Азоўская"Пісьмёны Бога"(пераклад Хорхэ Люіс Борхэ...
263 Охват/переглядів
2025-08-16 11:09
Повідомлення №1876
#проза #пераклад#Рута_Азоўская"Пісьмёны Бога"(пераклад Хорхэ Люіс Борхэс)==========Каменная цямніца глыбокая; знутры яна падобна да амаль правільнага паўшар’я; падлога (таксама каменная) крыху меншая за найбольшую акружыну, і таму турма здаецца адначасна гнятлівай і неабсяжнай. Пасярэдзіне паўсфэру пераразае сьцяна; вельмі высокая, яна ўсё ж не дасягае верхняй часткі купала; з аднаго боку знаходжуся я, Тсынакан, маг піраміды Кахалома, якую спаліў Пэдра дэ Альварада; з другога – ягуар, што мерае роўнымі і нябачнымі крокамі прастору і час сваёй клеткі. У цэнтральнай сьцяне, на ўзроўні падлогі, прабітае шырокае закратаванае вакно. У час бяз ценю (поўдзень) уверсе адчыняецца люк, і турэмшчык, які ад часу стаў бяз твару, спускае нам на вяроўцы збаны з вадой і кавалкі мяса. Тады ў цемру пранікае сьвятло, і я магу ўбачыць ягуара.Я страціў лік гадам, праведзеным у змроку; некалі я быў малады і мог шпацыраваць па камэры, а цяпер ляжу ў позе нябожчыка, і мне застаецца толькі чакаць наканаванай багамі сьмерці. Некалі доўгім крэмневым нажом я ўспарваў грудзі людзей, прынесеных у ахвяру; цяпер бяз дапамогі магіі я не здолеў бы падняцца з запыленай падлогі.Напярэдадні спаленьня піраміды людзі, што сышлі з высокіх коней, катавалі мяне распаленым жалезам, каб выведаць, дзе знаходзіцца скарбніца. У мяне на вачах была зьвергнутая статуя Бога, але Бог не пакінуў мяне і дапамог прамаўчаць пад катаваньнем. Мяне катавалі , білі, калечылі, а потым я ачуняў у гэтай цямніцы, адкуль мне ўжо не выйсьці жывым...
==========Чытаць далей:https://telegra.ph/Horheh-Lyu%D1%96s-Borhehs-07-13● ○ ● ○ ●Крыніцы • ° прапанавана аўтарам пераклада ° •● ○ ● ○ ●☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала.