Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - Культурныя людзі Міншчыны
Додано 30 тра 2021

Культурныя людзі Міншчыны

@kulturnyja_liudzi
Кількість підписників: 2 362
Фото: 96,800
Відео: 7,070
Посилання: 3,080
Опис:
Вітаем вас на нашым канале! Тут вы знойдзеце навіны культуры з ўсёй Мінскай вобласці. @cultur_app_Bot 📢Канал аб Мінскай вобласці https://t.me/minsk_region1 📢Афіцыйны канал Міністэрства культуры https://t.me/minkultrb
Джерело

Культурныя людзі Міншчыны | ️У Слуцкім раёне захоўваюць народныя традыцыіЗ даўніх часоў у аграгара...

Логотип телеграм спільноти - Культурныя людзі Міншчыны Культурныя людзі Міншчыны @kulturnyja_liudzi
345 Охват/переглядів 2025-01-14 05:39 Повідомлення №83100
☝️У Слуцкім раёне захоўваюць народныя традыцыіЗ даўніх часоў у аграгарадку Лучнікі да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд.🌟Абыход двароў са звяздой, а менавіта так называюць сваю зорку мясцовыя жыхары, суправаджаецца духоўнымі спевамі, якія спалучаюць матывы царкоўных песнапенняў і народнапесеннага выканальніцтва. Зорку носяць заўсёды мужчыны, а жанчыны спяваюць разам з імі. Калядныя спевы і канструктыўныя асаблівасці звязды доўгі час перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў сям’і Шахновіча Паўла Пятровіча. Члены яго сям’і, нашчадкі і сваякі працягваюць адметную мясцовую традыцыю калядных абыходаў.Вось і сёння разам з мясцовымі жыхарамі Лучнікоў змаглі паглядзець абрад калядавання. Як яна круціцца, зіхаціць, наша Калядная зорка Случчыны! А як прыгожа мужчынскія галасы выводзяць песню аб нараджэнні Хрыста!На першым фотаздымку арыгінал Каляднай зоркі Случчыны.