Джерело
БУСт. Білорусько-Український спостерігач | Не хачу, каб сённяшняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да ўлады". Экс-прад...
131 Охват/переглядів
2026-11-03 06:37
Повідомлення №4721
"Не хачу, каб сённяшняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да ўлады". Экс-прадстаўніца АПК Вольга Гарбунова рэзка выказалася з нагоды спрэчкі вакол адкрытага ліста палітвязняў.
У сваім пасце ў фэйсбуку Гарбунова піша, што "яны пазначылі людзей унутры турам".
"Адныя — жоўтымі біркамі і сваім несправядлівым стаўленнем. Іншыя — назваўшы нас героямі, незламанымі, гатовымі сядзець да канца, "ворагамі рэжыму".
Але я не была нічыім ворагам, як і многія іншыя. Я была ў шоку ад жудаснага гвалту, усё астатняе мяне не здзівіла. Я проста хацела, каб мяне перасталі выкарыстоўваць і тыя, і іншыя і адпусцілі дадому да сям'і".
Гарбунова падкрэслівае, што "падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці ўсёй душой".
"Таму я асабіста не хачу, каб цяперашняя апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай. Стаўленне да людзей, да каштоўнасці чалавечага жыцця і да свабодаў стала вызначальным фактарам у маім расчараванні ў беларускай апазіцыі.
Цяпер я ведаю, што "хто заўгодна, толькі не ён" — гэта навязаная ілюзія 2020 года і наша дылетанцтва. Так што я — чужая сярод чужых, чужая сярод сваіх".
Гарбунова ўказвае на эфектыўнасць дыпламатычнага падыходу: з лета 2024 з турам ужо былі вызваленыя 926 чалавек.
"А казкі пра тое, што "ключы ад беларускіх турмаў не ў нас", — гэта для наіўных. Гэта перакладанне адказнасці і нежаданне браць на сябе палітычную адказнасць за памылкі", — піша Гарбунова, але не ўдакладняе, за якія менавіта памылкі і хто мусіць адказваць.