Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - БУСт. Білорусько-Український спостерігач
Додано 14 лип 2024

БУСт. Білорусько-Український спостерігач

@boost1084
Кількість підписників: 1 107
Фото: 2,200
Відео: 325
Посилання: 2,700
Опис:
БУСт - це канал для тих, кому не байдужі відносини ⬜️🟥⬜️Білорусі та 🟦🟨України. Ми руйнуємо віртуальні кордони та розповідаємо про нас і про наших сусідів-сябрів компетентно, часом з гумором. Автори: ✏️Євген Магда ✏️Євген Мочалов
Джерело

БУСт. Білорусько-Український спостерігач | Гэта мы павінны ствараць выклікі рэжымуСпікерка Каардынацыйнай Рады, ч...

Логотип телеграм спільноти - БУСт. Білорусько-Український спостерігач БУСт. Білорусько-Український спостерігач @boost1084
254 Охват/переглядів 2024-08-04 14:21 Повідомлення №1947
Гэта мы павінны ствараць выклікі рэжымуСпікерка Каардынацыйнай Рады, чаліня нашай кааліцыі Анжаліка Мельнікава ў дыскусіі «Адказы дэмакратычных сіл на ключавыя выклікі» на канферэнцыі «Новая Беларусь» падзялілася, якія напрамкі працы дэмакратычных сілаў Беларусі яна бачыць прыярытэтнымі:– Вызваленне палітвязняў, эвакуацыя, рэабілітацыя, дапамога палітвязням, добраахвотнікам і іх сем'ям.– Лабіяванне палітыкі адкрытага цывілізаванага свету, недапушчэнне жалезнай заслоны.– Праграмы мабільнасці для студэнтаў і прафесіяналаў.– Сістэмнае вырашэнне праблем беларусаў за мяжой.– Абарона нашых інтарэсаў і праекты па нацыянальным адраджэнні.Усё гэта – адказы на тыя выклікі, якія заўсёды для нас стварае рэжым Лукашэнкі. Безумоўна, мы будзем і далей працаваць над гэтымі праграмамі, мы будзем іх развіваць, каб у першую чаргу выратаваць жыцці нашых людзей, аказаць дапамогу, развіць патэнцыял, захаваць культуру і спадчыну.Але мы павінны не толькі рэактыўна адказваць і абараняцца. Трэба быць праактыўнымі.Гэта мы павінны ствараць выклікі рэжымуКаб ціснуць на рэжым, менавіта мы павінны ствараць выклікі. Якія яны могуць быць? Гэта палітычная ізаляцыя, недапушчэнне легітымацыі, прыцягненне да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа і міжнародныя злачынствы, нарошчванне ваеннай моцы і моцы ў сферы бяспекі, антыпрапаганда.Дзяржслужачыя Лукашэнкі стамілісяМы працуем над расколам эліт. Зараз нам патрэбна кансалідацыя. Я ганаруся, што мы трымаемся разам. Давайце працаваць для беларусаў і Беларусі і сфакусуемся на галоўнай мэце – біць па ворагу. Кожны з нас хай шукае новыя балявыя кропкі і б’е па ім, і разам мы пакладзем рэжым на абедзве лапаткі.