Вхід Реєстрація
Реклама
Ваше рекламне місце
Забронюйте цей слот без конкуренції на обраний період.
Купити рекламу →
Логотип телеграм спільноти - АБАЖУРЫ | Azure
Додано 14 лип 2024

АБАЖУРЫ | Azure

@azurebelarussian
Кількість підписників: 253
Фото: 42
Посилання: 113
Опис:
Актуальныя навіны Azure Cloud і стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў. Аўтарскі канал Арцёма Мікуліча - Azure Solution Architect з 13+ гадовым досведам у Software Development. https://www.linkedin.com/in/amikulich/
Джерело

АБАЖУРЫ | Azure | Пасля землятрусу або буры прынята запытвацца ў знаёмых, ці ўсё добра. ...

Логотип телеграм спільноти - АБАЖУРЫ | Azure АБАЖУРЫ | Azure @azurebelarussian
384 Охват/переглядів 2024-08-01 07:26 Повідомлення №161
Пасля землятрусу або буры прынята запытвацца ў знаёмых, ці ўсё добра. Апошнім часам я заўважыў, што рэгулярна пытаюся ў калег, як іх прадукты перажылі чарговы збой.У аўторак Azure сутыкнулася з масавай DDoS-атакай, якая прывяла да збою ў воблачных сэрвісах, такіх як Front Door, App Service, App Insights. Нават сам Azure Portal не адкрываўся. Гэты інцыдэнт з’яўляецца моцным напамінам пра непрадказальнасць кібератак і важнасць абароны нашых сістэмаў.Што варта зрабіць:1. Маніторынг: Аўтаматызаваны нагляд за сеткавым трафікам спрыяе ранняму выяўленню і, як след, хуткаму рэагаванню. Сістэма маніторынгу, якую мая каманда распрацавала для аднаго з нашых кліентаў, выявіла праблему значна раней, чым outage быў адлюстраваны на афіцыйнай старонцы Azure Health. Гэта дазволіла нам аператыўна апавясціць каманду падтрымкі.2. Планаванне ўстойлівасці (resiliency): Распрацаваць план рэагавання на інцыдэнты – файная ідэя. Яна забяспечыць бесперапыннасць бізнес працэсаў падчас крызісу. Azure Front Door, які пацярпеў ад інцыдэнту, з’яўляецца ключавым кампанентам многіх сеткавых архітэктур. Наяўнасць плана Б для такога сэрвісу дарагая, але жыццёва важная для некаторых бізнесаў.У сучасную лічбавую эпоху ніводная арганізацыя не застрахаваная ад кібератак. Што мы можам зрабіць - гэта прыярытызаваць кібербяспеку, каб абараніць нашыя сістэмы і захаваць давер кліентаў.Як вы ацэньваеце Майкрасофт у кантэксце апошніх здарэнняў?#resiliency #ddos #cybersecurity